Жизнь... Судьбы пылающий костёр
Надо мною руки распростёр.
И взлетает в поднебесье свет
Языками отгоревших лет.
Шлях
(Паэма)
Зноў святло… І дзень прыходзіць.
Ноч прайшла. Мы будзем жыць.
………………………………….
1.
Па балоце, па чароце –
Дзе зданнё блукае-ходзіць,
На самшэлым пні-калодзе
Чэзлых дрэўцаў ліст дрыжыць –
То па твані, то па бродзе,
Цераз мутныя разводдзі,
Як у дзікім карагодзе,
Наш няблізкі шлях бяжыць.