Неделя Развития Творческой Силы

Меню сайта
Категории каталога
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2024 [26]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2024
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2023 [56]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2022 [45]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2021 [46]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2020 [29]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2019 [26]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2018 [26]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2017 [19]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2016 [14]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2015 [12]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2014 [20]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2013 [4]
ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2012 [12]
Любовь – Творящее Начало Бытия - 2011 [5]
Мои статьи [19]
Архив [1]
Лукьянова Светлана Витальевна, г. Светогорск [0]
Главная » Статьи » Мои статьи

Рубрика "Творчество наших авторов"


Сливко Марина Александровна

 

Руская мова-крылы маіх думак,

Беларуская-мелодыя майго сэрца!

 

                        

МАНАШКА

Прысвечана простай магілёўскай жанчыне,

якая засталася ў памяці людзей пад імем Манашка.

 

Стаптала жанчына

Паўвека ў дарозе,

Да белага вымыла

Думкамі шлях.

Ці ў лёсе прычына,

Ці ў зор дапамозе,

Што з сэрца павымела

Смецце і жах.

 

Як  хмары фашысцкай

Драпежнай атруты

Упалі раптоўна

На сонечны край,

З дзіцячай калыскай

Ды з чанам пагнутым

Жанчына патупала

Між гэтых зграй.

 

Для вязняў збірала

Па людзях. Капала,

Варыла і несла

Той харч на сабе.

Прыкладамі ў грудзі

Ды ў плечы… Ўставала!

Гады так! Праз бездань

Па тонкім ільдзе.

 

А з сонейкам – птушкай –

Да сцен манастырскіх

Рукамі, (ці крыламі?)

Стукнула ў шкло.

Пакорлівай служкай

За ўсіх, бескарысліва,

Нябёсы маліла

І несла святло.

 

Стаптала жанчына

Свой век у дарозе,

Да белага вымыла

Думкамі шлях.

У веры прычына,

Ў яе дапамозе,

Што з сэрца павымела

Крыуду і жах.

 

 

ЧОВЕН ВАНДРАВАННЯЎ

 

Човен па рацэ плыве

Горкіх успамінаў –

Гэта сэрцайка ў журбе

Вандраваць павінна.

Спакусілася яно

На чужую долю,

Толькі зведала віно,

Ды з атрутай-болем.

І прымушана шукаць

Сэрца ўратаванне –

Ад кахання уцякаць

Ў смутак вандраванняў.

“Ой вярніся ж да мяне, –

Дзень і ноч гукаю, –

Сэрцайка, усё міне!

Я цябе чакаю…”

 

БРУСНІЧНЫЯ ДАЖДЖЫ

 

Сціскаючы ў далонях небасхіл,

Заплакаў лес бруснічнымі дажджамі.

Не! Гэта быў не прыгавор каханню:

Яно, бы полымя кляновае, гарэла!

Ды сэрдца молатам выстуквала  прызнанні

А потым і наогул так запела

Пра лёс жаночы позняга спаткання,

Што сонца да сваіх  братоў-свяціл

Панесла думкі, што ўзышлі між намі…

 

 

***

Стаміўся вецер

Несці водар з мора,

Стаміўся месяц

Кіраваць прылівам,

І лісце з дрэў

Зляцела жоўтай коўдрай.

Ды толькі птушкі

Пяюць нястомна ў сэрцы,

Нібыта зноў

Семнаццаць

І наўкол вясна!

 

Категория: Мои статьи | Добавил: nleonardo (24.04.2009)
Просмотров: 544 | Рейтинг: 0.0/0 |
Приветствую Вас Гость

Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2024
Создать бесплатный сайт с uCoz