ЛЮБАЙ МАМЕ
Тваё цяпло адчуў упершыню,
Калі ўбачыў гэты свет вачыма.
Мамуля, родная, я так цябе люблю!
Няма на свеце закаханей сына.
З табою разам мы плануем дзень,
Адпачываем і працуем разам.
Бывае, што на сэрцы хмарны цень,
Бывае, сонейка засвеціць часам.
Зімой і ўлетку зоркі ззяюць нам,
Вясною, увосені вясёлкай фарбы йграюць.
Складаю вершы я для мілай мамы сам –
Хай ведаюць усе: натхнення дні бываюць!
Шануйце, дзеці, любых мам сваіх!
Маліцеся за іх душой і сэрцам.
Пакуль мы побач - гэта шчасце іх,
Ахвярней дабрыні не стрэнеце ў свеце.
Ты – мой анёл, маё жыццё, мой боль…
І колькі б не прайшло зямных гадоў імкліва
Мая матуля! Я заўжды з табой.
Бо ты – маёй істоты палавіна.
|