Неделя Развития Творческой Силы

Меню сайта
Категории каталога
Образцовая Школа поэзии «Лотос» ГУДО ОРЦТДиМ, г. Орша [26]
Галина Владимировна Иванова, г.Могилев [1]
Садовская Маргарита, г. Могилев. [5]
Афаневич Татьяна Вячеславовна, г. Могилев [1]
Булатов Рафаил Агмиуллович, Республика Алтай [1]
Заремская Людмила Ивановна, г.Могилёв [1]
Татьяна Мурнина, г. Клайпеда [5]
Ванеев Евгений Александрович, г. Новосибирск [1]
Доронькина Светлана Петровна, г. Могилёв [1]
Римма Сорина (Серафима), г. Могилев [3]
Людмила Теплякова, г. Калуга [1]
Главная » Статьи » ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2021 » Римма Сорина (Серафима), г. Могилев

Римма Сорина, г. Могилев. IРЭАЛЬНАСЦЬ
IРЭАЛЬНАСЦЬ 
У кім сёння сэрца надзейнае б'ецца,
каму яно свеціць, крыхі наўзамен 
не просячы? .. Снег не сціхае, уецца,
і ноч прамярзае ў мане перамен ... 
 
Усё адчуваю і чую... Не спіцца ...
Снег драпае ў шкло за акном як гіпноз ... 
 І збегчы куды б мне, і дзе б мне спыніцца, 
 мінулае каб не дастала ўсур'ёз?.. 

 Так смешная ўсіх апраўданняў і фальшу   
цяпер недарэчнасць, бясспрэчна, без слоў ...
Аднак жа, калі  б мне раней гэту чашу
мінуць? Як была прачытана б ізноў 

  уся актуальная дзён непазбежнасць
разрыву, – ці поспеху, можа,  як раз? ..
Дзялю я, без боязі быць незалежнай
і выставіць як бы сябе напаказ,
 
на «да» і  «пасля» ўсе жыццёвыя скарбы,
сабе некрануты пакінуўшы пласт
магчымасцей, сонца вяршынь, горных фарбаў,
і скалаў дыханне, і вершаў алмаз ...

 І, не ахвяруючы на адсячэнне 
руку, я без сціпласці, без мітусні
сабе паўтараю ў віхуры кружэнні:
«Сэнс іншага шчасця змагу я знайсці!»
 
Як бы без нагоды, але ўсё ж з надзеяй,
яшчэ распазнанай праз мрояў улоў, 
між поўначы  снежнай і досвітку дзеяў 
сабе задаю я пытанне ізноў.

 Жыве ці каханне ў жыцця  рэалізме 
сучасным?  Душою не крывячы ў тым,  
хто мне адказаць зможа без драматызму, 
 без кніжных завучаных фразаў зусім?.. 

 І як беспадстаўна, празрыста і бачна  
 з'яўляецца час  нам урокі  падаць...  
 Разгулу завейнага неадназначнасць 
 і снежных фантазій начных чахарда,
 
дзівацтвы гарэзлівай студзеньскай сцюжы
ў складанасцях зроку малююць узор,
і там жа, знадворку, настойліва круціць,
і быццам і побач, ідзе праз віхор 

адзін толькі кадр, дзе маглі быць мы разам ...    
Але, там не я ... завыванне пургі,
начны снегапад ... І ляцяць мне падказкай
жамчужнаю стружкай крышталі ў снягi ...

– Калі б я нічога тады не пазнала?..
Што лепш – у шчаслівым няведанні быць,
ці ведаць з пачатку ўсю праўду напалу? 
А, можа, не варта былое будзіць?..

Так лёгка забыць, не злавацца з наскоку, 
змагу. Імавернасць парушыць гульню
мяне не страшыць. Лёс паўторыцца зноўку…
Пазнаць бы мне гэтаму толькі цану.
 
Як важна (і варта заўжды дарагога) 
пасланы пачуць часу зорнага гук
і ўсё ўраз змяніць... За мяжою зямнога 
знайсці ва ўзыходзячым ранку  страфу. 
 
Акно адчыняю ў марозную замець,      
і прагна глытаю завейны паток. 
Паветра ўрываецца холад, як памяць, 
злятае падхоплены ветрам лісток ... 

Да вершаў прыхільная сёння Эўтэрпа,  
павезла мне, у перасвістах вятроў
мне чуецца звон капытоў характэрны 
і гукі званочкаў сярэбраных зноў. 
 
А можа быць, можа ... Усё скарацечна.
На   выдыху ноч... Заміраю, −  удых, − 
марозлівы  пыл і на твар, і на плечы,
і думка згубілася ў ценях начных.

У сэрца сугуччы з вялікім пачаткам 
душой маладой заставацца калі б
жыццё ўсё...  Дзяўчынкаю-правінцыялкай
я нібы гляджу на сябе з-за куліс. 
 

У  іншых умовах −  чым вымавіць слова

змаўчаць лепш, але тут не той падыход, − 
настойліва і фантастычна, і нова 
ўжо крочыць да нас па Зямлі новы год. 

Чароўныя, сумныя дзеі прыроды, 
і смешна ўздыхаць, гэта толькі ўспамін…
Клавіра завеі навостраны  ноты, 
і розум  калядны ўражвае гімн! 

Ноч прыадкрываецца нашаму зроку,
і сэрцу, і думкам, і слыху наноў,                
і неба прыносіць шчыроты патокі
і сыпле сняжынкамі да нашых ног.

Адразу хачу ўсё і цалкам, як дзеці,         
і каб не за нешта, а толькі таму,
што тут нарадзілася я на планеце ...
Бяссонную ссоўвае хтось каламуць...

І ў раніцы ценях, што ў дзень праслізнула,
трывожуся, раптам зусім, сапраўды,
уся таямнічасць растане  ў мінулым, 
у зімах, сумётах. І можа тады

і мною прыдуманы свет пабяднее ...
Не, след застанецца,  − у вершаў радках ...
Світанак мігціць... І сярэбранай феяй
кружыць снегапад, ці – любоў у снягах ?..
 
Крыху стомы лёгкае, мёду і  кубак
гарачага, толькі з агню, малака, –
глыток ... І ўчарашняга  роздуму смутак
змінае надзея сугуччам радка.

Як сплюшчвае вейкі дрымота зняможна 
І я разумею праз сну хараство,
што нешта прыгожае здарыцца зможа,
і сёння, бо на падыходзе – Раство.

 


 

 

Категория: Римма Сорина (Серафима), г. Могилев | Добавил: nleonardo (06.04.2021)
Просмотров: 86 | Рейтинг: 0.0/0 |
Приветствую Вас Гость

Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2024
Создать бесплатный сайт с uCoz