Неделя Развития Творческой Силы

Меню сайта
Категории каталога
Образцовая Школа поэзии «Лотос» ГУДО ОРЦТДиМ, г. Орша [26]
Галина Владимировна Иванова, г.Могилев [1]
Садовская Маргарита, г. Могилев. [5]
Афаневич Татьяна Вячеславовна, г. Могилев [1]
Булатов Рафаил Агмиуллович, Республика Алтай [1]
Заремская Людмила Ивановна, г.Могилёв [1]
Татьяна Мурнина, г. Клайпеда [5]
Ванеев Евгений Александрович, г. Новосибирск [1]
Доронькина Светлана Петровна, г. Могилёв [1]
Римма Сорина (Серафима), г. Могилев [3]
Людмила Теплякова, г. Калуга [1]
Главная » Статьи » ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2021 » Римма Сорина (Серафима), г. Могилев

Римма Сорина, г. Могилев. Стихи из книги "Мария": "ГАЛО"

                     ГАЛО

  Калі б было, напэўна, гэта летам,

з'явілася б вясёлкавым святлом,

а не блакітнаватым фіялетам

гало, што каля Месяца лягло,

 

Пераламленне сцюжы ў наваколлі

ў крышталіках надлому прамянёў,

і ноч глядзіць бясстрасна, бы дакорам,

у  прыгажосць заснежаных  палёў,

 

Расчыненыя космас, свет і цела,

і разамкнута  будучыня мар,

свячэннем месяцовага тунэля

паказвае сусвету Янус твар.

 

Святло нефрытавае ліхтара не марна

галінкі раскіданыя бяроз

у вобраз канцэнтрычны велізарны

складае бы дзівосны віртуоз.

 

Вібрацыя заснежанага скерца,

заінелых галінак лёгкі ўзмах...

І сузіраннем будучыні сэрца

ў  гало праёме радуе зіма.    

 

Адлічвае падзей жыццёвых рытмы

рэальнасць − час, − дакладны метраном,

і камертоны ўсіх душэўных нітак

настройваюць акорд сардэчных нот

 

да дасканаласці скрыпічнай Страдывары ...

Гало цямнее круг, як выйсце ў свет

узнёслы, дзе бы ў сонечных тыярах

пануюць месяцы над зорнасцю планет...

 

Пранізвае свячэннем тонкім неба,

выплюхваецца ўніз ад паўнаты,

у стоеных, завіслі што аскепках

пераламляецца  паветраных, − ляціць –

 

любоў у тым высокім сэнсе чыстым ...

Даўно ўжо часу згублены адлік ...

І промень месяцовы, серабрысты,

у зоркавы вядзе нябесны стык.

 

 Жывая радасць побач, льецца ўсюду −

 тут,  на Зямлі  адорвае ўсіх  Бог.

 І снег ад усвядомленасці цуду

 святла нібы выслізгвае з-пад ног.

 

 Я ўся ля дома, тут, дзе ў паднябессе    

 будынкі ўзняліся ўначы з бетонных пліт

 і ў вобласці матэрый бесцялесных,

 і тонкай грані мне і не ўлавіць.

 

 Але улоўна хваляванняў незаўважнасць

 у рушэнні нядрэмных сіл вышынь,

 і бессвядомае шчыротай легкаважнай

 цячэ ў адкрытую свядомасць з далячынь ...

 

 Акруглае акно гало начнога

 прыкоўвае магічна позірк, лёс.

 Там таінства напалу незямнога,

 пакуль яшчэ раскрыты створ нябёс,

 

 вяршыцца, часу зменлівасць клубіцца

 ўгары і  не звіваецца ў спіраль,

 і таямніца можа мне адкрыцца

 вось-вось ... Святы выявіцца Грааль ...

 

 Сябе шукаю на жыцця прасторах светлых,

 у далях звонкіх творчасці − ва ўсім ...

 Які быў сёння дзень? На што мне гэта?

 Дзе я цяпер, у часе я якiм? ..

 

 Гало, як намараззю, неба, думкі, зоркі

 зацягвае смуга аблокаў зноў,

 і чысцінёй паветранай, марознай

 працятыя душа мая, і кроў ...

 

 Адлюстраваць як так дакладна і так нова

 ўсё тое, што хачу цяпер сказаць,

 каб месяцовасць гэту ўсю адное слова

 ў гучанні б у сябе змагло ўвабраць ...

 

 Капаючыся ў думках, нібы ў нетрах,

 яго шукаю я, як золата ці лёс,

 як блік святла, што палымнее ветрам

 на ўскінутых далонях да нябёс ...

 

Магчыма, калі нам адточваць форму,

усведамленне неўзабаве і само

падцягнецца і знойдзе, безумоўна,

крыштальную звінячых высяў моц.

 

Пластоў пата́йных паднябесных змена

 

перапраўляе абумоўленасць у цень,

пачуццяў свежасці няроўная падмена, −

але як вабіць гэты водар перамен! 

 

Здаецца, затрымоўваюся  вечна,

а можа, я спяшаюся заўжды? ..

Як распагодзіцца, святло  «Дарогі Млечнай»

спытаю я ў перадсвітальны час тады.

 

Сувымяраючы з бясконцым розум, сілы,

звяраю думку як па зорных прамянях,

і адчуваю, ля аплеччаў зноўку крылы

маіх растуць, і я ўзлятаю, нібы ў снах...

 

Нягледзячы на зманлівую крохкасць,

у нас, апроч найдасканалых нашых цел,

ёсць нешта большае, чым простая сукупнасць

пачуццяў, спраў, адносін, думак ці падзей …

 

У тым гало якая падаплёка,

нязведаная ў свеце нам зямным?

То цёмнаму пачатку выклік, дзёрзка,

ці светлы сімвал Месяца начны…

 

Хай ва ўспрыманне свету недакладнасць

пранікне часам, толькі чую я,

спявае хрумсткае паветра – ночы радасць

і зіхаціць любоўю хараства.

 

Магчыма, немагчымае дасяжна?

Я паспрабую зноўку зразумець

знаёмы свет законаў неабсяжных,

каб лёсу новую главу пачаць паспець.

 

Як з боскіх позіркаў, з вышынь яго палёту

так мы падобныя без строяў і чыноў,

адрозненняў...  Мы голыя заўсёды

прад пільным вокам з-пад павекаў і  вякоў

 

усёвідушчым ... І скрозь сінь азону,

скрозь вечны акіян сусветных сцюж

мы розныя святла дыяпазонам

і чысцінёю ззяння нашых душ.

 

Категория: Римма Сорина (Серафима), г. Могилев | Добавил: nleonardo (06.04.2021)
Просмотров: 111 | Рейтинг: 0.0/0 |
Приветствую Вас Гость

Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2024
Создать бесплатный сайт с uCoz