Неделя Развития Творческой Силы

Меню сайта
Категории каталога
Образцовая Школа поэзии «Лотос» ГУДО ОРЦТДиМ, г. Орша [26]
Галина Владимировна Иванова, г.Могилев [1]
Садовская Маргарита, г. Могилев. [5]
Афаневич Татьяна Вячеславовна, г. Могилев [1]
Булатов Рафаил Агмиуллович, Республика Алтай [1]
Заремская Людмила Ивановна, г.Могилёв [1]
Татьяна Мурнина, г. Клайпеда [5]
Ванеев Евгений Александрович, г. Новосибирск [1]
Доронькина Светлана Петровна, г. Могилёв [1]
Римма Сорина (Серафима), г. Могилев [3]
Людмила Теплякова, г. Калуга [1]
Главная » Статьи » ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2021 » Римма Сорина (Серафима), г. Могилев

Римма Сорина. ПЕРАДСВIТАЛЬНАСЦЬ
ПЕРАДСВIТАЛЬНАСЦЬ 
    
Кім зноўку я пабуджана да часу,
навошта сны трывожаць і завуць?.. 
Затым, каб слоў суплёты разам з сонцам 
упалі б у світальную страфу.  

Разблытваю сюжэты сноў спачатку, 
разгадваю іх патаемны сэнс, − 
дзе ў дождж, у лузе дзьмухаўцоў вясёлых 
блукалі коні, распускаўся бэз... 
 
Больш відавочная за сны рэальнасць ранку, −
так звонкае паветра траўня, свет, 
і скрозь далонь прасвечваецца сонца, 
і жоўкнуць дзьмухаўцы ў сырой траве. 
 
Бы ў пене дрэвы белыя вясновай... 
Бяруць віхор пялёсткаў  у палон
вятры і ў зеляніну траў пад вокны 
мае ссыпаюць і на мой балкон. 

І як папросту з сумятні эмоцый 
ствараюцца гармонія і рытм ... 
Хто ў сутнасці сваёй мы палавінкі 
адзінага, ці цэльныя ўнутры...
 
Дрыжыць паветра веснавое паднябесся
ад музыкі, што чую толькі я ...
Перасякае наўскасяк заліў у ранні 
сям’я качыная, але без качанят ...

 Дарогай ходжанаю я іду ўзыходу,
і трапяткой жывою жылкай у пяску,
 нібы ля скроні, б'ецца ў паглыбленні,
бурліць, збягае ў сенажаці і раку 
 
крыніца звонкая, і ранішнім цурчаннем 
вяшчае сёння аб пачатку дня,
аб той любві бязмернай, што прыносіць
з глыбінь Зямлі яна патокам нам.

 Аднойчы час змяніўшы абуджэння,
 па-іншаму ўглядаюся ў жыццё.
І птушак, што ляцяць падоўгу з поўдня, 
я сустракаю як вясны ганцоў...

На досвітку іду світанні слухаць, 
каб мой агонь сардэчны не пагас, 
каб адкрываць часцей душу і вокны
зіхценню сонца, раніцы ці фраз... 
 
Імгненне затрымаўшы  захаплення, - 
я бачу, − у някошаных лугах 
ружовыя пасуцца мірна коні 
ў тумане на вячэрніх берагах.
Категория: Римма Сорина (Серафима), г. Могилев | Добавил: nleonardo (06.04.2021)
Просмотров: 83 | Рейтинг: 0.0/0 |
Приветствую Вас Гость

Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2024
Создать бесплатный сайт с uCoz