Неделя Развития Творческой Силы

Меню сайта
Категории каталога
«Осознание Красоты спасет мир» [12]
Мудрые мысли для углубления в тему
Главная » Статьи » ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС ФЕСТИВАЛЯ "ЖАР-ЦВЕТ" - 2015 » «Осознание Красоты спасет мир»

Хлусевич Екатерина Олеговна, 2001 г.р., учащаяся 8 «Б» класса государственного учреждения образования «Гимназия №2 г. Могилева».

Музыка в жыццi чалавека

Прыгажосць творчасці – ператварэнне свету

Нездарма кажуць:не хлебам адзіным жыве чалавек. Мабыць, сэнс жыцця ў кожнага з нас – гэта быць шчаслівым на гэтай Зямлі. А што такое шчасце? Паняцце шчасця філасафічна. Добра, калі чалавек сыты, апрануты, абуты, мае ўласнае жыллё, добры заробак, работу, сям’ю, мірнае неба над галавой. Але гэтага мала. У кожнага з нас ёсць душа. Дык вось, яе натхняе, напаўняе і прываблівае зусім іншае. Што гэта? Гэта магчымасць ствараць цудоўныя рэчы, умець любавацца імі, ацаніць гэтыя рэчы: мастацтва, архітэктуру, скульптуру, паэзію, літаратуру, музыку, тэатр.

Музыка – найвялікшы скарб на Зямлі. З музыкай мы сутыкаемся ўсё сваё жыццё. У дзяцінстве маці пяе нам калыханкі. Мелодыя матчынага голасу дапамагае супакоіцца, заснуць. Розныя песні па-рознаму ўплываюць на настрой чалавека. Мы слухаем музыку кожны дзень: дома, у школе, на рабоце, на вуліцы. Музыка можа быць хуткай, вясёлай, рытмічнай, або павольнай, меладычнай, сумнай. Музыка – гэта шчырыя пачуцці чалавека. Не можа быць музыкі без музычных інструментаў. Іх шмат: гітара, фартэпіяна, скрыпка, кантрабас, барабаны, гармонік, жалейка і іншыя. Усе яны асобна і разам вядуць свае мелодыі, якія складаюцца ў адзіную музыку.

Музыка валодае цудадзейнай сілай і не раз вылечвала хворых людзей. Напрыклад, калі ў чалавека здараецца няшчасце або ён вельмі пакутуе ад смерці блізкага, арганная музыка, царкоўныя песнапенні дапамагаюць з часам загаіць душэўную рану. Калі ў чалавека дэпрэсія, ён абавязаны слухаць вясёлую, рытмічную, жыццесцвярджальную музыку. Гэтыя мелодыі ўсяляюць у чалавека надзею на лепшую будучыню.

Ёсць музыка, якая зарадзілася яшчэ ў старадаўнія часы, перадавалася з пакалення ў пакаленне.Ёсць музыка, якая з’яўляецца вялікай і бессмяротнай, якая будзе існаваць заўсёды. Гэта, вядома, класіка. Моцарт, Бах, Бетховен, Шапэн, Штраус, Вердзі, Чайкоўскі – вялікія кампазітары, адораныя Богам. Іх творы заўсёды былі, ёсць і будуць папулярныя і запатрабаваныя. Сёння ў музыцы шмат накірункаў: джаз, соўл, блюз, рок, тэхна, дыска, фанк і іншыя. Мне спадабаюцца многія сучасныя выканаўцы і гурты: JonasBrothers, MileyCyrus, KatyParry.

Кожная краіна, на мой погляд, мае сваю візітную картку ў музыцы. Для Беларусі – гэта гурт "Песняры". Кампазітар Аляксандр Мулявін, які з’яўляўся кіраўніком, выканаўцам і ідэйным натхняльнікам, стварыў шмат песень на вершы вялікіх беларускіх паэтаў: Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Гэтыя творы ведаюць не толькі ў Еўропе, але і ў далекай Амерыцы. Мелодыі "Песняроў" напаўняюць сэрцы розных людзей любоўю, замілаваннем, асаблівай верай у дабрыню.

А мастацтва! Колькі найцудоўнейшых палотнаў са старажытных часоў да сучаснасці мы можам сузіраць калі з заміраннем сэрца, а калі, наадварот, з шалёным сэрцабіццем. Гэта палотны Рубенса, Веласкеса, Бацічэллі, Гойі. А мне таксама вельмі мілы вобразы роднага краю, створаныя беларускімі мастакамі Бялыніцкім-Бірулей, Масленікавым, Шагалам.

Яшчэ мяне вельмі хвалюе архітэктура. Гэта таксама вялікае тварэнне чалавечай думкі і пачуццяў. Дзякуючы вялікім архітэктарам, многія гарады Еўропы, Расіі і Беларусі маюць сваю асабістасць і хараство: Прага, Будапешт, Варшава, Дрэздэн, Парыж, Барселона, Санкт-Пецярбург, Масква, Кіеў, Мінск і многія іншыя.

А паэзія? Гэта тое, што быццам срэбрам і золатам тчэ ў нашых сэрцах вобразы і словы нечага ўзвышанага і недасягальнага. Літаратурныя творы з розных бакоў дапамагаюць глядзець на жыццё, на розныя з’явы, падзеі, характары, на розны час. Гэта дапамагае кожнаму з нас ацэньваць нашы ўчынкі, вучыць нас думаць, разважаць.

Так, не хлебам адзіным жыве чалавек. Духоўнасць і сардэчнасць – гэта тое, што робіць чалавека сапраўдным. А творы мастацтва дапамагаюць нам не забываць, што трэба быць Чалавекам, сілкуюць душу, дапамагаюць стаць лепшымі, шчаслівымі і духоўнымі.

 

Категория: «Осознание Красоты спасет мир» | Добавил: nleonardo (30.04.2015)
Просмотров: 386 | Рейтинг: 0.0/0 |
Приветствую Вас Гость

Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2024
Создать бесплатный сайт с uCoz